Лукашэнка даручыў стварыць орган па кантролі за развіццём IT-сферы



У Беларусі плануецца стварыць орган па рэгуляванні развіцця IT-сферы. Гаворка пра гэта ішла на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў, што па гэтай тэме рыхтуецца комплексны ўказ, які дазволіць засяродзіць наяўныя рэсурсы на некалькіх ключавых кірунках і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання. Акрамя таго, плануецца максімальна выкарыстоўваць досвед Кітая ў пабудове лічбавага грамадства, перадае БЕЛТА. Нагадаем, што Кітай вядомы жорсткім кантролем за інтэрнэтам.

Лукашэнка падкрэсліў, што гаворка ідзе пра кантроль за IT-сферай, а не ўшчамленне яе. Для развіцця IT-сферы ён прапанаваў прыцягваць замежныя інвестыцыі.

Беларускае Радыё Рацыя