Лукашэнка: Галоўныя прыкметы нацыі – суверэннасць і мова



Аляксандр Лукашэнка супраць знішчэння рускай мовы ў Беларусі, але не прымае папрокаў у „залішняй беларускасці”. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 7 кастрычніка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў.

„Нідзе мы ў Расіі не чулі, што чукчы, якуты і іншыя не павінны развіваць свае традыцыі і сваю мову, — дадаў ён. — А некаторыя дамарошчаныя ў нас, у Беларусі, і асабліва на Усходзе, пачынаюць нас папракаць у залішняй беларускасці. Што за глупства? Мы — нацыя, а ў кожнай нацыі ёсць свае прыкметы. І галоўнае акрамя тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці — гэта мова. Чаму мы павінны адмовіцца ад беларускай мовы?”

„У пятым-шостым класе ў нас англійскай мове шэсць гадзін. А нашы дамарошчаныя ў Міністэрстве адукацыі дапрацаваліся да таго, што беларускай мовы дзве гадзіны. Дык чаму мы не кажам, што тут перакос?” — пацікавіўся Лукашэнка.

belapan.by