Лукашэнка: Гатовы на рэформы, але ці патрэбны яны народу?..



Аляксандр Лукашэнка гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам пасля галасавання на выбарчым участку № 1, куды ён традыцыйна прыйшоў разам з малодшм сынам Мікалаем.

mk151011-j18f2

Лукашэнка адзначыў, што галоўны прынцып яго палітыкі на працягу 20 гадоў – “усё павінна быць спакойна, без рэвалюцый, асабліва ў эканоміцы”. Калі ў палітыцы, заканадаўстве яшчэ можна прымаць радыкальныя законы, то эканоміка ніколі не пацерпіць, калі яе будуць ламаць праз калена, лічыць кіраўнік Беларусі. Ён падкрэсліў, што гатовы на любыя рэформы, але сумняецца, ці трэба гэта народу.

Беларускае Радыё Рацыя