Лукашэнка: Гэта Дзядзька Сэм з-за акіяна падштурхоўвае



Кіраўнік Беларусі выказаў сваё меркаванне датычна канфлікту ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што да яго датычныя Злучаныя Штаты Амерыкі.

Пра гэта ён заявіў у размове з вядучым тэлеканала „Россия 1” з Сяргеем Брылёвым.

„Гэта дзядзька Сэм з-за акіяна пастаянна падштурхоўвае нас да гэтай бойн. Давайце адкрыта, ва Украіне шмат палітыкаў, якія выразна выконваюць гэты заказ”, – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Што да менскай сустрэчы 26-га жніўня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што амерыканскі бок ухваліў фармат яе правядзення, але прыняць у ёй удзел не прасіўся.

„Можа быць, ім і не трэба было прыязджаць, бо іх інтарэсы бароняць у Еўропе адпаведныя людзі”, – падсумаваў кіраўнік Беларусі.

[youtube id=”PrR1VoQ5SGA”]