Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра новую сустрэчу
Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі стан беларуска-расейскай супрацы, узаемадзеянне ў розных сферах, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных стасункаў.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся найбліжэйшым часам правесці сустрэчу, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.
Яны таксама абмеркавалі ўсе пытанні агульнага характару ў дачыненні да дзвюх краін. У тым ліку гаворка ішла пра наданне найбольшай эфектыўнасці дзейнасці сфармаванай двухбаковай групы.
Фота Телеканал 24