Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы ў Сочы 28 мая
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 28 мая ў Сочы, паведаміў тэлеграм-канал „Пул Першага”.
26 мая на сустрэчы з дэпутатамі парламента, членамі канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання Лукашэнка заявіў, што падчас перамоў будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытанні „ў сувязі з сітуацыяй, якая складваецца вакол Беларусі і вакол Расейскай Федэрацыі — як мы будзем рухацца далей”.
„Галоўнае, каб не было перашкод. Кожны вырашае свае пытанні. Нам галоўнае, каб гэты лакаматыў рухаўся, каб ён не спыніўся, каб не было інерцыі”, — заявіў ён.
Папярэдняя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі прайшла 22 красавіка.
27-28 мая з рабочым візітам Беларусь наведвае прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін. У Менску ў яго запланаваная сустрэча з беларускім прэм’ерам Раманам Галоўчанкам і ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.