Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 9 чэрвеня
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў пятніцу, 9 чэрвеня. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён растлумачыў, што сустрэча адбудзецца ў Расеі, але не ўдакладніў месца.
-
Фота: Известия
Нагадаем, што ўчора і сёння ў Сочы праходзяць мерапрыемствы на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. Гадзіну таму з’явілася інфармацыя, што самалёт Лукашэнкі вылецеў з Менска ў напрамку Сочы, але невядома, ці на борце ёсць сам Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
