Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца цягам бліжэйшага тыдня
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў найбліжэйшы тыдзень. Пра гэта заявіў Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.
«Сустрэча адбудзецца ў раёне 14 траўня, літаральна на днях. Ужо пра гэта дамовіліся», — цытуе Лукашэнку дзяржагенства БелТА.
«Прапанаваў правесці гэтую сустрэчу расейскі бок. Хацеў бы пачуць, якія ёсць пытанні, можа быць, у Расейскай Федэрацыі. Мы ж таксама не святыя, могуць быць і да нас пытанні, а можа быць, і прэтэнзіі. Гатовыя іх за сталом перамоў абмяркоўваць», — заявіў Лукашэнка.
Таксама ён распавёў, што чарговае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы адбудзецца ў чэрвені ў Менску.