Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Нур-Султане
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін запланавалі размову ў Нур-Султане. Пра гэта ria.ru паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. „Кантакты на палях будуць абавязкова. Пытанні загадзя не вядомыя”, – сказаў ён.
29 траўня ў сталіцы Казахстана Лукашэнка і Пуцін паўдзельнічаюць у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прымеркаванага да 5-гадовага юбілею Еўразійскага саюза.
Фота RT