Лукашэнка і Пуцін зноў могуць сустрэцца да канца года
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца да канца года – паведаміў прэс-сакратар Крамля – Дзмітрый Пяскоў. Такім чынам ён адказаў на пытанне агенцтва ТАСС пра магчымасць такой сустрэчы.
Сёння, 3 снежня, у першай палове дня Лукашэнка сказаў, што збіраецца сустрэцца з расейскім лідарам яшчэ ў гэтым годзе, але дадаў, што да іх могуць далучыцца лідары іншых краін СНД. Таму не выключана, што гаворка ідзе пра саміт СНД, прысвечаны 30-годдзю стварэння Садружнасці незалежных дзяржаў, якая паўстала як вынік Белавежскіх пагадненняў.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў верасні, а пазней у фармаце відэаканферэнцыі некалькі разоў размаўлялі праз тэлефон.
Беларускае Радыё Рацыя