Лукашэнка: Канфлікт ва Украіне трэба ліквідаваць, інакш горача стане ўсім



Беларускі кіраўнік назваў Данбас – самай вялікай праблемай нашага рэгіёну.

Пра гэта ён узгадаў падчас свайго выступу на форуме «Менскі дыялог», у якім бяруць удзел больш за 500 экспертаў з розных краін, прадстаўнікі НАТА і еўраструктур, беларускія чыноўнікі.

– Бліжэйшая да Беларусі і ў геаграфічных, і ў чалавечых адносінах – гарачая кропка Данбас.  Дзе працягваюць гінуць мірныя жыхары. Да гэтай пары цалкам не выкананы ніводзін пункт дамоў, якія былі заключаныя тут, у Менску. Калі ва Украіне не будзе міру, будзе горача не толькі нам, але і ўсім вам. Гэты канфлікт як мага раней трэба не толькі патушыць, а ліквідаваць. І ў гэтым вы можаце на нас разлічваць. Мы зробім усё, пра што дамовяцца канфліктуючыя бакі.

Беларусь не ірвецца ў міратворцы, зазначыў Лукашэнка, бо сваіх праблем хапае, але заўжды гатовая стаць пляцоўкай дзеля мірнага вырашэння канфліктаў, галоўнае – дыялог.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелТА