Лукашэнка кажа, што натаўскія самалёты падляталі да беларускай граніцы



Падчас перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна актыўна абмяркоўвалася абаронная тэматыка. Пра гэта Лукашэнка расказаў падчас нарады другога сакавіка. 

Па яго словах, літаральна пару тыдняў таму на беларускую мяжу выляталі самалёты NATO. У адказ беларускі бок падняў новы самалёт Су-30, і натаўскія самалёты, паводле Лукашэнкі, “змыліся за сотню кіламетраў”.  Ён згадаў, што ў 2014 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі расейскія самалёты прыбылі ў Беларусь для сумеснага дзяжурства. Лукашэнка прапанаваў працягнуць гэты досвед.

Таксама ён плануе да новых самалётаў прасіць у Расеі самае сучаснае ўзбраенне. Ён заявіў, што Пуцін не адкінуў яго прапановы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by