Лукашэнка хоча ад Расеі яшчэ мільярд даляраў



Беларусь выявіла яшчэ 1 мільярд даляраў нястачы ад «падатковага манеўру» ў нафтавай галіне саюзнай Расеі. Гэта здарылася праз некалькі дзён пасля таго, як Масква пагадзілася пакінуць Беларусі у якасці кампенсацыі больш за адзін мільярд даляраў у дадатак да раней абяцаных паўтара мільярда даляраў пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў у 2015 годзе. Лукашэнка патрабаваў кампенсацыі, пагражаючы праблемамі з запускам з наступнага года эканамічнага звязу паміж Беларуссю, Расеяй і Казахстанам. Масква ў адказ дазволіла Менску пакідаць усе пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, зробленых з расейскай нафты, сабе, і парламент Беларусі ратыфікаваў дамову пра эканамічны звяз.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  rf.biz