Лукашэнка хоча адцягнуць увагу ад дзейнасці на мяжы з Украінай
Дзеянні рэжыму Лукашэнкі на мяжы з Польшчай з’яўляюцца цынічнай спробай выклікаць раскол і адцягнуць увагу ад перамяшчэння расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у размове з міністрам замежных справаў Польшчы Збігневам Раў.

«Сакратар Блінкен пацвердзіў сваю падтрымку Польшчы на фоне эксплуатацыі мігрантаў рэжымам Лукашэнкі. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі пагражаюць бяспецы, ствараюць падзелы і накіраваны на тое, каб адцягнуць увагу ад дзеянняў Расеі на мяжы з Украінай», — гаворыцца ў нядзельным камюніке кіраўнікоў дыпламатыі ЗША і Польшчы.
Прэсавы сакратар Дзярждэпартаменту Нэд Прайс паведаміў, што абодва дыпламаты падчас тэлефоннай размовы ў суботу асудзілі інструменталізацыю мігрантаў Менскам і заклікалі Аляксандра Лукашэнку заняцца пытаннямі, якія падштурхнулі Захад да ўвядзення санкцыяў, — парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабодаў беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
