Лукашэнка хоча павялічыць колькасць беларусаў больш чым удвая
У Беларусі павінна быць не менш за 20 млн чалавек. Так заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас уручэньня ўзнагародаў шматдзетным маці і дзеячам розных сфэраў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта маці нясуць асноўную нагрузку і працу па выхаванні дзяцей: „Вы проста малайцы, вы выконваеце галоўную сваю місію. І гэта мэта ўсёй маёй палітыкі — у Беларусі павінна быць не менш за 20 млн чалавек. Вось тады мы будзем магутныя як ніколі, і ніхто ў наш бок коса глядзець не будзе„.