Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
18 лютага апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). Але згодна з указам ліквідуецца Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта.
БІСД мае задачы, падобныя да тых, што ў 2006 годзе ставіліся перад ІАЦ: аналіз стану міжнародных адносінаў і геапалітычных зменаў, аналіз унутрыпалітычных працэсаў і падрыхтоўка рэкамендацый па ўнутранай палітыцы, маніторынг СМІ і правядзенне сацыялагічных даследаванняў і гэтак далей.
Таксама ва ўказе загадана Адміністрацыі прэзідэнта стварыць камісію і забяспечыць у двухмесячны тэрмін ліквідацыю ІАЦ і перадачу раней замацаванай за ім маёмасці БІСД. Ураду забяспечыць фінансаванне дзейнасці БІСД у 2019 годзе і наступныя гады з улікам яго штатнай колькасці і ўскладзеных указам функцый.
Маёмасць і памяшканні ІАЦ пераходзяць да БІСД.
Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання».