Лукашэнка: Любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы мусяць спыняцца імгненна
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам запатрабаваў, каб любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы імгненна спыняліся.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя грамадзяне вырашылі адсвяткаваць 100-годдзе з дня ўтварэння БНР правядзеннем несанкцыянаваных мерапрыемстваў, нягледзячы на тое, што яны былі забароненыя.
Аглядальнік Аляксандр Класкоўскі лічыць, што беларускія ўлады затрыманнямі далі зразумець, што на большыя саступкі апазіцыі ісці не збіраюцца.
– Засталося ўражанне рэзервацыі: вось тут дазволілі, калі ласка, махайце бел-чырвона-беламі сцягамі. Але крок управа, крок улева – гэта ўжо парушэнне. Так што рэжым з аднаго боку мусіць мяняць ідэалагічны дыскурс, больш лаяльна ставіцца да гэтай даты, да тых каштоўнасцяў, той сімволікі, якія даўным-даўно з’яўляюцца сакральнымі для нацыянальна свядомай публікі. Але разам з тым, рэжым вельмі рэзка акрэслівае межы дазволенага і жорстка рэагуе на тое, што выходзіць за гэтыя межы.
«Не трэба глядзець, якую зробіць заяву Еўразвяз або Дзярждэпартамент. Няхай у нас будзе недасканалы дзяржаўны лад, але мы павінны забяспечыць бяспеку людзей. Таму любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павінны спыняцца імгненна», — загадаў міністру унутраных спраў кіраўнік дзяржавы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА