Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на спартовае свята ў межах Дня горада
Аляксандр Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Менска.
Лукашэнка ўзяў удзел у эстафетнай гонцы на лыжаролерах сярод каманд сілавых ведамстваў і органаў дзяржаўнага кіравання на фізкультурна-спартыўным свяце. Каманда Нацыянальнага алімпійскага камітэта з удзелам Лукашэнкі перамагла.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у эстафеце 4×2,8 км у квартэце з кіраўніком дзяржавы выступілі алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк. Лукашэнка завяршаў эстафету і фінішаваў першым.
Менск у гэтыя выхадныя адзначае Дзень горада — 951 год з моманту свайго заснавання. 8 і 9 верасня ва ўсіх раёнах сталіцы пройдзе ў агульнай складанасці больш за 100 святочных мерапрыемстваў.
Фота прэс-службы кіраўніка дзяржавы