Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Кітая зрабіў шэраг супярэчлівых заяваў



Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Кітая зрабіў шэраг супярэчлівых заяваў.

Што гэта – хітрасць або струмень бессэнсоўных тэзісаў? Каментуе кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Лукашэнка заявіў: мы абсалютныя прыхільнікі тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны – межаў і тэрыторый. З аднаго боку, рэжым Лукашэнкі – агрэсар. Лукашэнка і яго рэжым парушылі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пачаў разам з Расеяй другую фазу агрэсіі супраць Украіны, парушыў прынцып непарушнасці межаў, хоць сёння заяўляе абсалютна іншае. Значыць. сёння ён кажа, што Расея вінаватая, што Расея парушыла Статут ААН, непарушнасць межаў, прынцып тэрытарыяльнай цэласнасці. Гэта выпад супраць Расе з боку Лукашэнкі? Не, не думаю. Ён жа кажа пра СССР.

Значыць, Лукашэнка прыхільнік аднаўлення не імперыі, працягвае Павел Латушка:

–  Але тут жа ён і падыгрывае Кітаю па тайванскім пытанні. Бо пазіцыя Кітая наступная – пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе Тайвань вярнуўся ў склад Кітая, а гэта ўжо, канешне, падтрымка Кітая супраць ЗША. То бок Лукашэнка зноў выступае супраць Захаду, супраць пазіцыі ЗША.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком міністэрства абароны КНР Лі Шанфу заявіў, што  асноўныя ідэі перспектыўнага светаўладкавання КНР і Беларусі „абсалютна супадаюць”.

Беларускае Радыё Рацыя