Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Егіпце (абноўлена)



Лукашэнка падпісаў у Егіпце дзесяць дакументаў аб супрацоўніцтве. У прыватнасці, паводле звестак прэс-службы беларускага кіраўніка, падпісаная сумесная дэкларацыя, у якой падкрэслена агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх адносін.

000019_374347_big Бакі прынялі рашэнне аб паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларусь і Егіпет пагадзіліся сумесна працаваць над заключэннем пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з Егіптам.

„Бакі будуць аказваць магчымую падтрымку ў прасоўванні знешнегандлёвых інтарэсаў адзін аднаго ў эканамічных аб’яднаннях краін, членамі якіх з’яўляюцца Беларусь і Егіпет”, — гаворыцца ў дэкларацыі.

Афіцыйныя лідары дзвюх краін „сышліся ў меркаванні, што эканамічнае супрацоўніцтва ўяўляе сабой рухальную сілу беларуска-егіпецкіх адносін”, таму бакі гатовыя „пры захаванні рынкавых правілаў” пашыраць гандаль канкурэнтаздольнымі таварамі, сумесна спрашчаць умовы ўзаемнага гандлю, спрыяючы збалансаванаму росту яго аб’ёму. Акрамя таго, Егіпет „станоўча разгледзеў імкненне Беларусі атрымаць статус назіральніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва”.

У сумеснай дэкларацыі таксама гаворыцца, што Беларусь і Егіпет будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Бакі адзначылі, што тэрарызм і экстрэмізм па-ранейшаму ўяўляюць сур’ёзную пагрозу рэгіянальнай і сусветнай бяспецы і стабільнасці. Пацверджаная неабходнасць умацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і тэрарыстычнымі арганізацыямі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі.

Для сумеснага супрацьстаяння новым пагрозам і выклікам Беларусь і Егіпет будуць арганізоўваць кансультацыі, абменьвацца інфармацыяй і вопытам, падрыхтоўваць кадры, праводзіць сумесныя трэніроўкі, развіваць узаемадзеянне ў іншых сферах.

belapan.by

* * *

Аляксандр Лукашэнка днём 15 студзеня прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет. Самалёт беларускага кіраўніка прызямліўся ў Каірскім міжнародным аэрапорце. Ля трапа самалёта Лукашэнку сустрэў міністр па справах турызму Егіпта Махамед Ехіа Рашыд, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

000019_f0324173b575a71a432580a90031b7ff_714441

Афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фаттахов аль-Сісі праходзяць у Каіры ў палацы „Аль-Іціхадзія”.

Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

* * *

Аляксандр Лукашэнка 15-17 студзеня зробіць афіцыйныя візіты ў Арабскую Рэспубліку Егіпет і Рэспубліку Судан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка. У Каіры Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ровень. На парадку дня таксама пашырэнне беларуска-егіпецкіх кантактаў у гуманітарнай сферы, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя, турызм.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў. Запланаваны сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Акрамя таго, кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынём Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам. У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.