Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Грузію



Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Грузію з двухдзённым афіцыйным візітам.

Запланаваныя яго перамовы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.

Кіраўнікі дзяржаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, абмяркуюць наяўны стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гаворка пойдзе ў тым ліку пра пашырэнне асартыменту і аб’ёмаў прадукцыі, якая пастаўляецца, развіццю вытворчай кааперацыі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, узаемадзеянне ў навуцы, адукацыі і медыцыне, сферах транспарту і лагістыкі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Лукашэнка і Маргвелашвілі таксама разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне. Паводле вынікаў перамоў прадугледжанае падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Акрамя таго, Лукашэнка плануе сустрэцца з прэм’ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі і каталікосам-патрыярхам усяе Грузіі Іліём II.

Адначасова з мерапрыемствамі ў межах афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі ў Тбілісі пройдуць Дні Менска і грузінска-беларускі бізнес-форум. Прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, мясцовых органаў улады, бізнес-колаў правядуць перамовы і абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках, заключаць адпаведныя дагаворы і пагадненні. У грузінскай сталіцы запланаваны шэраг культурных і спартыўных мерапрыемстваў, будзе працаваць выстава тавараў мінскіх прадпрыемстваў.

Гэта другі афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Грузію, першы адбыўся ў красавіку 2015 года. Тады былі падпісаныя 16 дакументаў па асноўных пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і прынятае рашэнне аб адкрыцці ў Тбілісі беларускага пасольства.

Георгій Маргвелашвілі наведаў Беларусь з афіцыйным візітам у сакавіку 2017 года.

belapan.by

Фота: Даръя Буракіна, TUT.BY