Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Казахстан



Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка накіраваўся з афіцыйным двухдзённым візітам у Казахстан.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у Нур-Султане ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Таксама яны разгледзяць перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчвання супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій.Кіраўнікі дзвюх краін таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня. Па выніках перамоваў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў.

У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца казахстанска-беларускі бізнес-форум, паведамляе прэс-служба. У сталіцы Казахстана запланаванае таксама адкрыццё новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі.

belapan.by

Фота zakon.kz