Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск.

Як расказалі ў прэс-службе кіраўніка краіны, на саміце, які пройдзе ў горадзе Цындаа, Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі адносна развіцця гэтай арганізацыі, рэалізацыі новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі – членамі ШАС, умацавання бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў – удзельніц саміту. У іх ліку перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Асноўная ўвага на сустрэчы будзе ўдзелена ўмацаванню супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, рэалізацыі існуючых і прапрацоўцы новых праектаў, паглыбленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

belta.by