Лукашэнка наведае фінальны матч чэмпіянату свету па футболе
Па запрашэнні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна 15 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведае ў Маскве фінал чэмпіянату свету па футболе паміж Францыяй і Харватыяй, паведаміла дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
14 чэрвеня беларускі кіраўнік прысутнічаў на стартавым матчы ЧС Расея — Саудаўская Аравія (5:0).
