Лукашэнка наведае Украіну напрыканцы ліпеня
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў канцы ліпеня наведае Украіну. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.
„Магу адназначна пацвердзіць, што ён плануецца ў самы бліжэйшы час. Прадугледжваецца, што ў канцы ліпеня”, – сказала Наталля Эйсмант.
Як паведамлялася, раней, у час красавіцкай сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, Пётр Парашэнка запрасіў Аляксандра Лукашэнку здзейсніць гэтым летам афіцыйны візіт ва Украіну. Паводле яго слоў, беларускаму і ўкраінскаму бакам трэба было распрацаваць парадак дня і падрыхтаваць неабходныя дакументы, падпісанне якіх будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
На парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва таксама бізнес-форум і пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, якія, як чакаецца, пройдуць 20-21 ліпеня ў Кіеве.