Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў Іспаніі і Польшчы
Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новых паслоў. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Каралеўстве Іспанія і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі назначаны Павел Пуставой.
На фота: Уладзімір Чушаў
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы прызначаны Уладзімір Чушаў. Акрамя таго, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына будзе таксама прадстаўляць інтарэсы краіны ў Славеніі, у АБСЕ.
Пашырана сфера адказнасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Аляксандра Панамарова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Японіі Руслана Есіна. Першы назначаны паслом па сумяшчальніцтве ў Харватыі, другі – па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Фота БелТА
