Лукашэнка назваў, колькі салдат ён чакае з Расеі
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «з улікам існай абстаноўкі» прынятыя контр-тэрарыстычная меры, і на заходнім напрамку сумесна з Расеяй пачалі разгортваць рэгіянальную групоўку.
На пытанне пра колькасны склад гэтай групоўкі Лукашэнка адказаў: «Нашу армію вы ведаеце — каля 70 тысяч чалавек. Гэта аснова. Ну, я думаю, што 10-15 тысяч ад Расеі патрабаваць зараз не трэба. Таму што хапае там праблем іншых. Вы ведаеце, якіх. Таму вось зараз будзем зыходзіць з гэтага. Мы рыхтуем хлапцоў».
10 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэннем на заходніх межах саюзнай дзяржавы».
Таксама ён чарговы раз заявіў, што ва Украіне плануецца нанясенне ўдараў па тэрыторыі Беларусі — пра гэта Менск нібыта папярэдзілі «па неафіцыйных каналах».
Сёння Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя