Лукашэнка назваў прычыны не падпісання дакументаў паглыбленай інтэграцыі
Аляксандр Лукашэнка не будзе падпісваць ніводзін з дакументаў аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй, калі ён будзе супярэчыць беларускай Канстытуцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам на выбарчым участку. «Самыя галоўныя прынцыпы – гэта суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь – „не нахлебніца і ня хоча ёю быць„. Паводле яго слоў, Беларусі „кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Навошта патрэбны каму такі саюз ?”
«Патрабуем, як некалі мы дамаўляліся, роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання, проста людзей. І тады вы ніколі камень не кінеце ў бок Расію, ды і мы заўсёды будзем вітаць такі саюз», – адзначыў Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя