Лукашэнка назваў самую блізкую для Беларусі дзяржаву ў Лацінскай Амерыцы
Аказваецца гэта Эквадор. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Эквадора Марыяй Эспінозай Гарсэс, – піша БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што ў Эквадоры апошнім часам адбыліся пэўныя палітычныя рэформы, і яны яшчэ не скончаны. Лукашэнка дадаў, што любая дзяржава, асабліва на геаграфічнай аддаленасці ад сваіх партнёраў, спрабуе знайсці краіны, на якія хоча абаперціся ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі рэгіёну. Дык вось у Лацінскай Амерыцы ў нас Эквадор з’яўляецца такой блізкай дзяржавай для Беларусі, падкрэсліў ён.
