Лукашэнка: Не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі



У Беларусі неабходна пастаянна ўдасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку і тэрытарыяльную. Такую задачу паставіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.

„Як кіраўнік дзяржавы я не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых заходніх і ўсходніх суседзяў, – сказаў Лукашэнка. – Не час, і гэтага не патрэбна. Трэба займацца рэальнай абаронай, а не паказушнай. І вось тут мы гатовы з Расеяй на любыя мерапрыемствы”.

„У плане процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам трэба разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы. Ніхто і ніколі нас не „расхістае”, калі мы самі не створым для гэтага перадумовы”, – лічыць кіраўнік дзяржавы.

„Паглядзіце вакол. Ні адзін сучасны канфлікт не пачынаўся ўварваннем замежных армій на тэрыторыю той ці іншай дзяржавы. Цяпер прымяняюцца больш дасканалыя спосабы ўздзеяння, але сцэнарый адзін і той жа – разваліць дзяржаву знутры, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Таму галоўная задача ў тым, каб забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу і любой дэстабілізацыі абстаноўкі”.

belta.by