Лукашэнка не будзе мяняць урад



Урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфармаваныя яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка (Фота RIA Novosti/Scanpix)

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, звяртаючыся да членаў урада, што наперадзе трэба будзе цяжкая і канкрэтная праца. „Схавацца за нечыя спіны не атрымаецца. Хто не можа і не гатовы – ва ўладу лепш не хадзіце”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што цяпер шмат дыскусій з нагоды будучага складу ўрада: „Які будзе ўрад, каго Лукашэнка звольніць, каго прызначыць. Проста некаторыя так званыя прафесійныя палітолагі дарма ядуць хлеб”.

„Урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфарміраваныя да прэзідэнцкіх выбараў. Я пра гэта казаў, другія прэзідэнцкія выбары так праходзяць. Людзі павінны ведаць, хто будзе працаваць пасля выбараў, калі гэтага прэзідэнта абяруць. І наступнае, што мною было сказана, – тыя, хто за гэты перыяд пакажуць сваю недзеяздольнасць, з улады сыдуць. Вось таму мне трэба вызначыцца, хто будзе працаваць, а хто сыдзе. Кожны з вас павінен даказаць сваю адпаведнасць. Я не хачу, каб людзі гэта зразумелі так, што заўтра мы павыганялі дзяржслужачых. Не дай Бог, нехта будзе зыходзіць з крытэраў асабістай адданасці „падабаецца – не падабаецца”, „дагадзіў – не дагадзіў”. Гэта зноў жа пытанне чысціні нашай улады”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by