Лукашэнка не кантралюе Беларусь у поўнай меры – і вось чаму. Канферэнцыя палка Каліноўскага
Новая хваля рэпрэсій пачалася ў Беларусі напярэдадні выбараў у лютым 2024 года. Падобна, Лукашэнка губляе кантроль над краінай і вымушаны звярнуцца да крайніх мер, узмацняючы сілавы ціск.
У гэты ж момант у Кіеве прайшла канферэнцыя палка Каліноўскага, на якой прысутнічалі розныя групы: Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада, рух „Вольная Беларусь” і Зянон Пазняк, партыя „Народная Грамада” і іншыя. Ці змаглі яны аб’яднацца?
Кароткі аналіз падзеяў ад журналіста Радыё Рацыя Яўгена Валошына.
00:00 – 200 ператрусаў у сваякоў сябраў КС – чаму ідзе новая хваля рэпрэсій?
02:03 – Лукашэнка дрэнна кантралюе Беларусь?
05:12 – канферэнцыя беларусаў у Кіеве – ці атрымалася аб’яднацца?
11:19 – чаго чакаць вясной 2024 года?
Беларускае Радыё Рацыя