Лукашэнка не хвалюецца як ацэняць парламенцкія выбары за мяжой
На выбарах ужо прагаласаваў і кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. А пры нагодзе паразмаўляў з журналістамі. З яго слоў, ён хоць і перажывае за ацэнку выбараў у Беларусі за мяжой, але «з гэтай нагоды парыцца не прызвычаіўся». Ён падкрэсліў, што выбары, перш за ўсё, праводзяцца для свайго народа і па законах, якія існуюць.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўлада мэтанакіравана не стала «ствараць напружанасці вакол гэтых скандалаў, якія адбыліся на выбарчых участках». Лукашэнка паведаміў, што скончыцца выбарчая кампанія і тады «разбярэмся з гэтымі выпадкамі».
Беларускае Радыё Рацыя
