Лукашэнка не сустрэўся з Пуціным ва Узбекістане
Двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ва Узбекістане не адбылося.
[youtube id=”6W_GVEGSjpM”]
24 чэрвеня завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, дзе ён прымаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
У Лукашэнкі былі таксама запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з лідарамі замежных краін. З якімі менавіта лідарамі — прэс-служба кіраўніка краіны не ўдакладняла.
Як вынікае з афіцыйных справаздач, у Лукашэнкі ў Ташкенце прайшлі дзве двухбаковыя сустрэчы: са старшынём КНР і прэм’ер-міністрам Індыі.
[youtube id=”IKG6XqTbu4o”]