Лукашэнка: Ніякіх датэрміновых выбараў не будзе
Пра гэта заявіў 22 снежня кіраўнік дзяржавы, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-колаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падчас падрыхтоўкі праекта бюджэту на 2018 год было прынята рашэнне дадаткова частку сродкаў накіраваць у рэзервовы фонд прэзідэнта. “Там некаторыя кажуць: прэзідэнт стварыў вялікі рэзервовы фонд, напэўна, выбары датэрміновыя будуць. Ніякіх датэрміновых выбараў у нас не будзе. Няма для гэтага ніякіх падстаў, тэндэнцый і іншых прычын”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
