Лукашэнка: Няма роўных умоў – няма Саюза



Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу дыскутаваў з Уладзімірам Пуціным пра роўныя ўмовы гаспадарання і цану на газ.

„Наш Саюз утварыўся на пэўных свабодах – перамяшчэння рабочай сілы, капіталу, тавараў і г.д. І самае галоўнае, пра што мы дамаўляліся па эканоміцы, – што ўсе суб’екты гаспадарання і людзі будуць мець роўныя ўмовы. Няма роўных умоў – няма Саюза », – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў пра план стварэння да 2025 года адзінага нафта-газавага рынку, і адзначыў, што яго адсутнасць не дазваляе Саюзу дзейнічаць паўнавартасна.

Пуцін падкрэсліў, што сённяшняя цана газу для Беларусі — 129 даляраў, а ў ФРГ — 250 даляраў.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, тарыф “Газпрома” на транспарціроўку газу для Беларусі складае амаль 3 даляры за  тысячу кубаметраў на 100 км, а ўнутраны тарыф у Расеі — каля аднаго даляра за тысячу кубаметраў на сто кіламетраў. Пры гэтым у структуры цаны газу для Беларусі плата за транспарціроўку па тэрыторыі Расеі складае больш за 70 працэнтаў.

Tut.by.

Фота: Известия