Лукашэнка падарыў Катару 25 гектараў зямлі
Лукашэнка «падарыў» арабам 25 гектараў элітнай зямлі пад Менскам. Дзяржава Катар актыўна асвойвае лес у Менскай вобласці. Элітны надзел афіцыйна дастаўся арабам бясплатна, адпаведны ўказ пад грыфам «для службовага карыстання» Лукашэнка падпісаў яшчэ 2 гады таму, паведамляе тэлеканал «Белсат».
Паводле кадастравай ацэнкі 24 гектары зямлі каля Дуброўскага вадасховішча на мяжы Менскага і Смалявіцкага раёнаў каштуюць амаль $1 мільён. Самая ж будоўля, якая пачалася месяц таму на падоранай катарцам зямлі, таксама ахутаная таямніцай. Тыя ж, хто тут працуе, ніякай інфармацыі не даюць.
[youtube id=”61afhQWB6do”]
