Лукашэнка падпісаў закон «Аб генацыдзе беларускага народу»
Лукашэнка падпісаў закон «Аб генацыдзе беларускага народу» – гэты закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях летась у снежні.
Як паведамляе БЕЛТА, ім «прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народу, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 году). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд». Закон таксама вызначае крымінальную адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народу, у тым ліку з выкарыстаннем СМІ або інтэрнэту.
Незалежныя эксперты звяртаюць увагу, што факты палітычнага тэрору і масавых рэпрэсій у сталінскія часы ў законе нават не згадваюцца, хоць колькасць ахвяраў «зачыстак» сярод беларусаў вымяралася сотнямі тысяч. Не прыгадваецца таксама і Халакост, пры тым што габрэі склалі значную частку ахвяраў падчас нацысцкай акупацыі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя