Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні



Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб народным апалчэнні. У дакуменце, як паведамляе БелТА, гаворыцца, што асноўная задача апалчэння — садзейнічаць органам унутраных спраў падчас ваеннага становішча і «абараняць уласнасць ад злачынных замахаў».

Закон стварае «прававыя асновы для добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча, уведзенага ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных (тэрытарыяльных) адзінках рэспублікі, а таксама дадатковыя ўмовы для аказання садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры выкананні імі паўнамоцтваў і абароны маёмасці ўсіх форм уласнасці ад злачынных і іншых замахаў».

Мясцовымі саветамі абароны народнае апалчэнне можа прыцягвацца і для іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча.