Лукашэнка паедзе на парад у Маскву
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве. “Мы ўдзячныя кіраўніку беларускай дзяржаў за гатоўнасць прыняць удзел ва ўрачыстасцях 24 чэрвеня ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі. …Запрашэнне Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прынятае прэзідэнтам Беларусі”, — сказаў Мезенцаў журналістам у Менску.
Раней прэс-сакратарка Міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік паведаміла, што на парадзе ў Маскве плануе прысутнічаць міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters