Лукашэнка паляцеў да Пуціна
Аляксандр Лукашэнка паляцеў з візітам ў Расею, – паведамляе праўладны телеграм-канала „Пул Первого„. Запланавана сустрэча з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Яна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу. Тэмай сустрэчы заяўленыя развіццё супрацы ў розных сферах і міжнародная праблематыка. У Расею Лукашэнка вылецеў з аэрадрома “Балбасава”.
Між тым расейскі тэлеграм-канал “Пул №3” піша, што ў графіку Пуціна на гэты тыдзень ніякай сустрэчы з Лукашэнкам не значылася, не анансаваў яе і прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Цяперашні візіт у Расею стане для Лукашэнкі ўжо чацвёртым з пачатку года.
Беларускае Радыё Рацыя
