Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на заходнія СМІ



У Беларусі вядзецца актыўная праца ў адносiнах да некамерцыйных арганізацый і „так званых заходніх СМІ”. Гэтак выказаўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу.

„Вы павінны разумець, што мы проста не можам інакш. Чым яны займаліся, зразумела. Яны фінансаваліся звонку. А мы ўсё думалі: ну добра, гэта ж дэмакратыя, давайце будзем размаўляць, супрацоўнічаць. Вось і атрымалі адпаведныя вынікі”.

Як паведамлялася, масавыя вобшукі ў рэдакцыях недзяржаўных медыя і ў дамох журналістаў прайшлі 8 і 9 ліпеня па ўсёй краіне. Было затрымана не менш за 19 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў. Большасць з іх пасля былі адпушчаныя. За кратамі застаюцца тры рэдактары b бухгалтарка „Нашаq Нівы”. Сёння зранку вобшукі ў работнікаў недзяржаўных СМІ працягнуліся ў Берасці, Магілеве ды Гомлі.

Беларускае Радыё Рацыя