Лукашэнка патрабуе ад ЕЗ грошай за «ахову» межаў
19 траўня Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД, перадае БелТА.
Кіраўнік краіны канстатаваў, што сёння перад Садружнасцю ўзнікаюць новыя выклікі, якія патрабуюць салідарнага, сумеснага рэагавання. „Вобласць нестабільнасці вакол нас, на жаль, пашыраецца. Прыходзіцца канстатаваць размыванне механізмаў забеспячэння як міжнароднай, так і рэгіянальнай бяспекі. Асобныя знешнія палітычныя сілы дэманструюць вяртанне да блокавага мыслення часоў „халоднай вайны”. Відавочны спробы ўцягвання цэлых рэгіёнаў у супрацьстаянне і новую гонку ўзбраення. Для нас гэта абсалютна непрымальна”, – падкрэсліў Лукашэнка.
Лукашэнка звярнуў увагу на міграцыйную сітуацыю, якая пагаршаецца, на тое, што ў выніку нестабільнасці на Блізкім Усходзе сапраўдную гуманітарную катастрофу перажывае Еўропа. Пры гэтым ён заявіў, што такая праблема існуе вельмі даўно, у прыватнасці, Беларусь вырашае яе не менш за 10 гадоў. “Мы з гэтым пастаянна змагаемся. Дарэчы, за гэта нам ніхто не плаціць”, – адзначыў кіраўнік краіны.
„Мы з гэтай праблемай знаёмыя даўно, у нас ёсць пэўны вопыт работы ў гэтым кірунку, але ў адзіночку Беларусь, у тым ліку і матэрыяльна, справіцца не можа”, – сказаў Лукашэнка.
Фота: DAUKANTAS.COM