Лукашэнка патрабуе ад МЗС знайсці рынкі збыту
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства замежных спраў Беларусі дыверсіфікаваць экспарт, знайсці новыя рынкі збыту для беларускай прадукцыі. Інтэнсіўная праца ў гэтым накірунку пачалася адразу пасля пачатку расейска-ўкраінскага канфлікту, кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
– Пазіцыя пошуку іншых рынкаў не першы месяц даводзіцца, і МЗС беларускі даўно працуе ў гэтым напрамку. За гэты год амаль дзясятак дыпмісій, дыппрадстаўніцтваў адкрылася за мяжой, асабліва ў краінах трэцяга свету – Эквадор, Ангола, Манголія, Эфіопія. Беларусь актыўна шукае, бо тое, што ў Расеі будуць эканамічныя праблемы стала зразумела адразу пасля “крымскай аперацыі” і першых санкцый накіраваных супраць Расеі.
„Дыверсіфікацыя экспарту, пошук новых рынкаў – пытанне першараднай важнасці, пытанне выжывання нашай краіны”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя