Лукашэнка павіншаваў беларусаў са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі



Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада павіншаваў суайчыннікаў са „знамянальнай датай — 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

„Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з’яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне”, — гаворыцца ў віншаванні, якое цытуе прэс-служба прэзідэнта.

„Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы ляглі ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэнцыялу сучаснай беларускай дзяржавы”, — адзначыў прэзідэнт.

„Сёння мы жывем у суверэннай, незалежнай краіне, — падкрэсліў ён. — Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі”.

БелаПАН