Лукашэнка павіншаваў Левітса з выбраннем прэзідэнтам Латвіі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з выбраннем прэзідэнтам Латвіі.
„Дзякуючы доўгай гісторыі мірнага суіснавання нашы краіны маюць шмат магчымасцяў для паглыблення супрацоўніцтва ў розных галінах”, — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-латвійскіх сувязяў будзе служыць умацаванню даверу і ўзаемаразумення, а таксама бяспецы і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне.
Ён пажадаў Левітсу здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе прэзідэнта, а жыхарам Латвіі — міру і дабрабыту.
Сейм Латвіі 29 траўня абраў прэзідэнтам краіны суддзю Суда Еўрасаюза Эгілса Левітса. Ён быў вылучаны прадстаўнікамі кіруючай кааліцыі. За Левітса прагаласаваў 61 дэпутат. Усяго вылучаліся тры кандыдаты.
