Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расейскай Федэрацыі, старшыню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

„Вашы несумнеўны арганізатарскі талент, велізарны досвед дзяржаўнага кіравання і стратэгічнае мысленне спрыяюць эфектыўнаму вырашэнню актуальных пытанняў развіцця Расейскай Федэрацыі і павышэнню яе аўтарытэту ў сусветнай супольнасці. Перакананы, што Вы будзеце і далей паслядоўна садзейнічаць умацаванню і пашырэнню шматпланавых беларуска-расейскіх сувязей, актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі”, — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Мядзведзеву „ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту”.

Мядзведзева з днём нараджэння таксама павіншаваў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Ён пажадаў расейскаму калегу „моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў”.

14 верасня Дзмітрыю Мядзведзеву споўнілася 53 гады.

belapan.by