Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны.

„Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павага, падтрымка і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, сяброўскіх адносін”, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць, што „высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, канструктыўны і адкрыты дыялог атрымаюць далейшае развіццё на карысць беларускага і ўкраінскага народаў”.

Лукашэнка пажадаў Парашэнку „моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу брацкай Украіны — міру і працвітання”.

belapan.by