Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, якому 7 кастрычніка споўнілася 67 гадоў.
„Вашы паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расея ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы. Вы па праве належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне”, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Ён выказаў перакананне, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, стане важкім унёскам у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы.
Лукашэнка пажадаў Пуціну „моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў”.
