Лукашэнка перад Новым годам сустрэнецца з Пуціным



Перад новым годам Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуцінымпаведамляе БЕЛТА. Гэта будзе працоўны візіт. 28 снежня Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбуру. 

Падчас сустрэчы будуць падведзеныя вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе і абмяркуюцца шляхі па падвышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным запланаваная на 29 снежня. Яны збіраюцца гаварыць пра „актуальныя пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва”.

Апошні раз кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаліся ў верасні 2021 года.

Фота: cis.minsk.by